Skip to content

Latest commit

 

History

History
31 lines (22 loc) · 1.71 KB

File metadata and controls

31 lines (22 loc) · 1.71 KB

Канструктар Array

Праз тое, што канструктар Array неадназначна апрацоўвае свае параметры, крайне рэкамендуецца выкарыстоўваць літэрал - [] - для стварэння масіваў.

[1, 2, 3]; // Вынік: [1, 2, 3]
new Array(1, 2, 3); // Вынік: [1, 2, 3]

[3]; // Вынік: [3]
new Array(3); // Вынік: []
new Array('3') // Вынік: ['3']

У выпадку, калі канструктару Array перадаецца толькі адзін параметр, і калі гэты аргумент тыпу Number, канструктар верне разрэджаны масіў, які мае уласціваць length са значэннем аргумента. Варта адзначыць, што такім чынам будзе зменена толькі значэнне ўласцівасці length масіва; індэксы масіва не будуць праініцыялізаваныя.

var arr = new Array(3);
arr[1]; // undefined
1 in arr; // false, індэкс не праініцыялізаваны

Магчымасць загадзя вызначыць даўжыню масіва карысна толькі ў рэдкіх выпадках, напрыклад, паўтор радка без выкарыстання цыкла.

new Array(count + 1).join(stringToRepeat);

У заключэнне

Літэралы маюць перавагі над канструктарам Array. Яны карацейшыя, маюць больш чысты сінтаксіс і робяць код больш чытэльным.